БЕЛ Ł РУС

На Wildberries можна будзе плаціць крыптавалютай

22.09.2025 / 15:45

Nashaniva.com

У Беларусі маркетплэйс Wildberries запусціў новы спосаб аплаты — праз крыптавалюту. Пакуль гэта працуе ў тэставым рэжыме і толькі для абмежаванай групы карыстальнікаў.

Фота: Maksim Konstantinov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Аплаты робяцца праз платформу Whitebird, якая атрымала дазвол Парка высокіх тэхналогій. Схема выглядае так: карыстальнік абменьвае крыптавалюту (USDT, BTC, ETH, TRX, TON і інш.) на электронны сертыфікат Wildberries, намінаваны ў беларускіх рублях. Гэты сертыфікат можна выкарыстоўваць толькі для пакупак на маркетплэйсе, вывесці грошы на карту нельга.

Каб набыць сертыфікат, трэба зарэгістравацца на Whitebird і прайсці верыфікацыю. Пасля выбару валюты і сумы сістэма паказвае курс абмену ў рэальным часе. Камісія за куплю сертыфіката не здымаецца.

Пакуль функцыянал працуе на сайце і ў мабільных дадатках Wildberries (iOS і Android) у пілотным фармаце. Паступова ён стане даступны ўсім карыстальнікам.

У кампаніі адзначаюць, што гэта першы праект Wildberries, звязаны з крыптавалютамі. Ён павінен павысіць зручнасць аплаты, развіваць фінтэх-сэрвісы і пашыраць магчымасці карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

На складзе Wildberries пад Мінскам збіраюцца шматгадзінныя чэргі

Дадатак WB taxi запрацаваў ва ўсіх карыстальнікаў. А што з цэнамі?

Wildberries запусціць віртуальную прымерачную

Каментары да артыкула