БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрылі Вышэйшую партыйную школу

22.09.2025 / 12:21

Nashaniva.com

У Цэнтральным Камітэце Камуністычнай партыі Беларусі адкрылася Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПБ, якая прыняла слухачоў з усіх рэгіёнаў Беларусі, паведаміў канал КПБ.

Навучэнцам будуць выкладаць гісторыю сацыялістычных вучэнняў, марксісцка-ленінскую філасофію, дыялектыку, сацыялістычную тэорыю міжнародных адносін і іншыя дысцыпліны. 

Кіраўніком ВПШ стаў Пётра Пятроўскі.

Падчас урачыстага адкрыцця вучэбнага курса са словамі прывітання да слухачоў звярнуўся першы сакратар ЦК КПБ Сяргей Сыранкоў. Ён адзначыў, што атрыманыя веды будуць «спрыяць паспяховай рэалізацыі найважнейшых задач развіцця беларускага грамадства».

Курс будзе гадавым, заняткі будуць праходзіць у вочна-дыстанцыйным фармаце. Іншагароднія слухачы змогуць удзельнічаць у навучанні праз відэасувязь. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула