БЕЛ Ł РУС

23‑гадовы тыктокер са Жлобіна ашукаў 128 аматараў эзатэрыкі

19.09.2025 / 16:19

Nashaniva.com

У сваім асабістым тыкток-акаўнце 23‑гадовы жлобінец рэкламаваў магічныя і акультныя паслугі, праводзіў стрымы і абяцаў хуткае вырашэнне праблем. Найбольшым попытам карысталася варажба на картах, зняцце псуты, абарона ад негатыву, рытуалы на шчасце, чыстка золата ад злога вока і адваджванне каханкі ад мужа, паведамляе Следчы камітэт.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Пакупнікі паслуг пералічвалі грошы, але выніку ад таго не бачылі. Толькі некаторыя з іх звярнуліся ў міліцыю, пасля чаго следчыя лёгка высветлілі асобу ашуканца — жлобінца, які афіцыйна нідзе не працуе.

З кастрычніка 2022 года па люты 2025 года ён ашукаў не менш за 128 чалавек па ўсёй Беларусі, атрымаўшы больш за 32 тысячы рублёў і залаты ланцужок. Узрост ахвяр — ад 22 да 61 года, кожны шосты — мужчына. Найбуйнейшыя сумы пералічылі 27‑гадовы жыхар Брэсцкай вобласці (больш за 3000 рублёў) і 38‑гадовая мінчанка (больш за 2500 рублёў).

Жлобінцу выставілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 209 (махлярства ў буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь, яго змясцілі пад варту.

Чытайце таксама:

У міліцыі расказалі, як не стаць ахвярай дамафонных махляроў

Сястра засцерагла пажылую мінчанку ад пераводу махлярам усіх грошай

Махляры сталі званіць людзям ад імя службы падтрымкі 115.бел

Каментары да артыкула