Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»
Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл падчас свайго візіту ў сталіцу Казахстана Астану выступіў з прамовай, дзе назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі», паведамляе агенцтва «РИА Новости».
Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev/TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP
Кірыл параўнаў чалавека, які прыходзіць памаліцца, з аўтамабілем: каб рухацца далей, машына патрабуе паліва, а чалавек — духоўнай энергіі. Паводле яго слоў, храм і ёсць тое месца, дзе можна атрымаць «божую энергію», якая дапамагае пераадольваць цяжкасці, жыццёвыя праблемы і знаходзіць правільны кірунак у жыцці.
Ён падкрэсліў, што душу неабходна рэгулярна «падзараджаць» духоўнымі сіламі, каб не дайсці да небяспечнага стану, калі губляюцца арыенціры і перастае адрознівацца дабро ад зла.
Чытайце таксама:
«Паўночны чалавек» — у Расіі шырыцца новы нацыяналістычны рух
Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату