БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў пра намер вярнуць пад кантроль ЗША вайсковую базу ў Афганістане

18.09.2025 / 20:41

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сумеснай з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам прэс-канферэнцыі ў Лондане заявіў, што ЗША збіраюцца вярнуць вайсковую базу Баграм у Афганістане, таму што непадалёк ад яе Кітай вырабляе ядзерную зброю.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«Мы збіраліся пайсці з Афганістана, але пайсці з сілай і годнасцю. І мы збіраліся захаваць Баграм — буйную авіябазу, адну з найбуйнейшых авіябаз у свеце. А мы аддалі яе ім проста так.

Дарэчы, цяпер мы спрабуем яе вярнуць. […] Гэта можа быць маленькая сенсацыя. Мы спрабуем яе вярнуць, бо ім патрэбныя ад нас пэўныя рэчы. Мы хочам гэтую базу назад. Але адна з прычын, чаму мы яе хочам, як вы ведаеце — гэта тое, што за гадзіну палёту адтуль Кітай вырабляе сваю ядзерную зброю», — сказаў прэзідэнт ЗША.

ЗША вывелі свой вайсковы кантынгент з Афганістана восенню 2021 года ў перыяд прэзідэнцтва Джо Байдэна. Тады амерыканскія войскі пакінуліі і базу ВПС у Баграме. Адразу пасля сыходу амерыканцаў кантроль над краінай фактычна без ніякага супраціву пераняў радыкальны ісламісцкі рух Талібан, дзеля змагання з якім у 2001 годзе амерыканскія войскі акурат у Афганістан уводзіліся. 

Чытайце таксама:

Заклінальнік Трампа: як брытанскі прэм'ер знайшоў падыход у зносінах з прэзідэнтам ЗША

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну

У Віндзарскім замку Меланія Трамп была абсалютна непранікальнай. А пасля пераапранулася — і стварыла процілеглае ўражанне ФОТЫ

«Тыранiя зноў пагражае Еўропе». У Лондане адбыўся банкет у гонар Дональда Трампа

Каментары да артыкула