Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?
Міністр замежных спраў Кітая Ван І паабяцаў польскаму калегу Радаславу Сікорскаму дапамагчы ў пытанні з Беларуссю. Пра гэта са спасылкаю на свае крыніцы піша польская рэдакцыя Newsweek.
Міністр замежных спраў Кітая Ван І. Фота: Jakub Porzycki / NurPhoto via Getty Images
Паводле крыніц у польскім МЗС, Ван І даў зразумець Сікорскаму, што ўлады КНР «правядуць шчырую размову з Лукашэнкам» наконт сітуацыі на польскай мяжы.
У афіцыйным паведамленні гэта было сфармулявана даволі асцярожна: «Абодва бакі выказалі таксама надзею на нармалізацыю сітуацыі на польска-беларускай мяжы».
Кітайскі ўплыў можа аказацца ключавым, піша выданне. Ад запуску транзіту з Кітая ў ЕС залежыць таксама беларускі рэжым, які зарабляе на транзіце. «Праблемай можа аказацца Пуцін, бо Лукашэнка не зробіць нічога без згоды гаспадара Крамля, які імкнецца да эскалацыі», — піша Newsweek.
Выданне таксама дадае, што Польшча і Кітай па-ранейшаму маюць прынцыповыя разыходжанні ў поглядах на вайну ва Украіне. Крыніцы ў Міністэрстве замежных спраў сцвярджаюць, што ўрад Пекіна ўзмацніў сваю пазіцыю па гэтым пытанні: «Хуткае заканчэнне вайны не ў інтарэсах Кітая, бо пакуль яна працягваецца, яны гарантуюць сабе пастаўкі таннай нафты і газу».
Чытайце таксама:
Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа
Бізнэс не ведае, як зараз даставіць тавары з Еўрасаюза ў Беларусь. Цэны на дастаўку шакуюць
Падчас расійскай атакі дронамі на Польшчу жылы дом мог быць пашкоджаны абломкамі польскай ракеты