Торба Мікалая Статкевіча прыехала ў Вільню, а ён застаўся без нічога
На торбе так і засталася бірка з калоніі.
52 палітвязні на мінулым тыдні былі вызвалены з беларускіх турмаў і калоній і прымусова вывезены з краіны. Аднак за мяжой апынуліся не ўсе — Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь і вярнуўся.
Дзе ён сёння, не ведаюць ні яго родныя, ні паплечнікі. Сувязі са Статкевічам няма. Па інфармацыі «Нашай Нівы», палітык знаходзіцца ў Глыбоцкай калоніі.
А вось торба Мікалая Віктаравіча з асабістымі рэчамі, у тым ліку і лекамі, прыехала ў Літву, піша «Салідарнасць».
Цяпер паплечнікі беражліва захоўваюць яе ў офісе партыі «Народная грамада» ў Вільні.
На торбе так і вісіць бірка калоніі з прозвішчам палітыка: «Статкевіч». Сам Мікалай Віктаравіч, дзе б ён ні быў, застаўся без асабістых рэчаў.
Чытайце таксама:
У Глыбоцкай калоніі адмовіліся казаць, дзе Статкевіч
У Еўрапарламенце заклікалі ўлады Беларусі адказаць, дзе Статкевіч
Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім