БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская сустрэлася з новым спікерам літоўскага Сейма

15.09.2025 / 20:11

Nashaniva.com

15 верасня дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская сустрэлася з Юозасам Олекасам, які тры тыдні таму быў абраны на пасаду старшыні Сейма Літоўскай Рэспублікі. Падчас сустрэчы размова вялася пра бягучыя пытанні літоўска-беларускіх адносін.

Святлана Ціханоўская і Юозас Олекас. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

Сярод іншага Ціханоўская абмеркавала з прадстаўніком Сацыял-дэмакратычнай партыі Юозасам Олекасам лёс беларускага палітвязня Міколы Статкевіча. Яна таксама падзякавала за падтрымку палітвязняў і тую дапамогу, якую хутка арганізавалі і зрабілі пры іх апошнім вызваленні літоўскія ўлады, у тым ліку з афармленнем дакументаў.

На выступленні перад прадстаўнікамі медыяў па выніках сустрэчы Святлана Ціханоўская трымала ў руках папку з фатаграціяй Міколы Статкевіча.

Юозас Олекас запэўніў Святлану Ціханоўскую, што становішча беларусаў у Літве не будзе пагаршацца ў сферы магчымасці легалізацыі, працы беларускага бізнэсу і іншых пытанняў;

Ціханоўская папрасіла літоўскія ўлады захоўваць пасажырскае злучэнне і гуманітарныя калідоры з Беларуссю і падзякавала за тое, што аўтамабілі на беларускіх намерах змогуць праязжаць Літву, калі ідуць транзітам.

Яна яшчэ раз нагадала, што трэба працягваць ціснуць на рэжым, пакуль усе не будуць вызваленыя, а рэжым не спыніць рэпрэсіі і не зменіць сваёй агрэсіўнай палітыкі.

Чытайце таксама:

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Святлана Ціханоўская лятала на еўрапейскі форум на верталёце. А хто гэта аплачваў?

Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць патрабаваць вызвалення Міколы Статкевіча

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя

Каментары да артыкула