БЕЛ Ł РУС

Раскрылі махлярскую схему па перапродажы калекцыйных манет

13.09.2025 / 20:6

Nashaniva.com

Пракуратура Лунінецкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу супраць мясцовых жыхароў па абвінавачванні ў махлярстве. Двое маладых людзей стварылі крымінальную схему па продажы калекцыйных манет, паведамляе прэс-служба Генеральнай пракуратуры.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з матэрыяламі справы, 19-гадовы навучэнец аднаго з каледжаў прыдумаў спосаб падпрацоўкі. Ён шукаў у сацсетках людзей, якія цікавіліся калекцыйнымі манетамі, і звязваўся з імі.

Разумеючы запыты калекцыянераў, ён высылаў фотаздымкі манет з інтэрнэту і пры абмеркаванні продажу заўсёды настойваў на папярэдняй аплаце на банкаўскую карту.

Напрыклад, адной жыхарцы Мінскага раёна хлопец прапанаваў купіць манету наміналам у 50 капеек 1900 года, за якую калекцыянерка перавяла 269 рублёў. Усяго за май 2025 года абвінавачаны падмануў пяць чалавек.

Пасля, падзяліўшыся сваім спосабам заробкаў з 18-гадовым знаёмым, ён падштурхнуў апошняга да таго, таксама падмануць аднаго чалавека.

Але неўзабаве канец гэтаму паклалі сілавікі. Паводле іх слоў, маладыя людзі чамусьці разлічвалі, што падманутыя не будуць звяртацца ў міліцыю, але іх разлікі не апраўдаліся.

Чытайце таксама:

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC

Фразы, якія выдаюць тэлефонных махляроў, раскрыла міліцыя

З'явіўся новы траян, які крадзе даныя банкаўскіх картаў

Каментары да артыкула