БЕЛ Ł РУС

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА

13.09.2025 / 17:32

Nashaniva.com

Тысяча маладых гамельчукоў сінхронна рухаліся на плошчы Леніна пад трэк дуэта Police in Paris, які нядаўна стаў папулярным у сацсетках.

Скрыншот з відэа

Адзін з хлопцаў гэтага дуэту даводзіцца ўнукам аўтару савецкага хіта Уладзіміру Мулявіну. Улад грае у гурце Police in Paris разам са сваім сябрам дзяцінства, таксама Уладам.

Хлопцы імкліва набіраюць папулярнасць у Еўропе. Яны ўжо паспелі выступіць на самым вялікім фестывалі электроннай музыкі ў свеце Tomorrowland, а ў сакавіку зладзілі першы паўнавартасны тур па Азіі. 

Гэта стала магчыма ў тым ліку і дзякуючы таму, што кампазіцыя Police in Paris прагучала ў афіцыйным саўндтрэку фільма Babygirl з Ніколь Кідман і Антоніа Бандэрасам у галоўных ролях.

Жывы выступ беларускага хард-тэхна гурта Police in Paris чакаецца ўвечары 14 верасня на святочнай пляцоўцы каля Гомельскага ўніверсітэта на вуліцы Ланге.

Чытайце таксама:

Лукашэнка расказаў, як асабіста адраджаў ансамбль «Песняры»

Паставіць намёт — ад 70 рублёў, шаўрма па 20, душ за 10: як селёта праходзіць Viva Braslav

У эратычным фільме з Ніколь Кідман прагучала музыка беларускага гурта

Каментары да артыкула