БЕЛ Ł РУС

Рэпер Murovei выпусціў беларускамоўны альбом

12.09.2025 / 20:38

Nashaniva.com

Беларускі рэпер Murovei (сапраўднае імя — Антон Боднар) прадставіў міні-альбом з назвай Saudade, у якім упершыню цалкам звярнуўся да беларускай мовы. Рэлiз складаецца з трох трэкаў: «Багна», «Фавэла» і «Мара-Мора».

Назва альбома адсылае да партугальскага слова saudade, якое апісвае стан светлай тугі і настальгіі па доме. Гэтая канцэптуальная тэма прасочваецца ў музыцы: задумлівыя біты, сузіральная падача і тэксты, звязаныя з асабістым досведам і культурнымі каранямі.

Візуальнае афармленне альбома таксама ўключае элементы партугальскай азулежу і беларускай выцінанкі, падкрэсліваючы спалучэнне дзвюх культурных традыцый.

@nashaniva

Беларускі рэпер Murovei прадставіў міні-альбом з назвай Saudade, у якім упершыню цалкам звярнуўся да беларускай мовы

♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Рэліз Saudade падкрэслівае новы этап у творчасці музыкі: вяртанне да нацыянальнай ідэнтычнасці праз мову і пошук балансу паміж хіп-хопам і асабістай лірыкай. Для людзей, знаёмых з яго творчасцю, гэта не проста чарговы EP, а знак таго, што артыст працягвае пашыраць межы жанру і ўласныя магчымасці.

Антон Боднар (Murovei). Фота: concert-star.ru

Murovei — адзін з прыкметных беларускіх рэпераў і хіп-хоп прадзюсараў, родам са Смалявічаў. Пачынаючы з праектаў «База 8.5» і Slozhnie, ён здолеў пабудаваць сольную кар’еру, выпусціў некалькі альбомаў, а таксама адзначыўся сумеснымі работамі з расійскім рэперам Гуфам. Сёння ён жыве ў Польшчы і працуе ў сваёй студыі гуказапісу.

Паслухаць альбом і пазнаёміцца з творчасцю артыста можна па спасылцы.

Чытайце таксама:

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі

Памёр музыка Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны

Каментары да артыкула