БЕЛ Ł РУС

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай

14.09.2025 / 8:0

Nashaniva.com

Папулярная блогерка Святлана Глеб разам з дачкой Настассяй (яна таксама блогерка) расказалі, што нарэшце ажыццявілі мару. Абяцаюць дапамагчы жанчынам выглядаць шыкоўна ў любым веку.

Святлана Глеб з дачкой Настассяй Клімовіч

Настасся Клімовіч — гэта дачка Святланы Глеб і падчарка славутага экс-футбаліста Аляксандра Глеба. Як і маці, Настасся вядзе блог у інстаграме. Яна таксама выйшла замуж за футбаліста — яе абранікам стаў Уладзіслаў Клімовіч, які вярнуўся ў жодзінскі «Тарпеда-БелАЗ», а раней гуляў у чэмпіянаце Венгрыі. Праз гэта Настасся з сынам жылі на дзве краіны — Беларусь і Венгрыю.

Цяпер яна прызналася падпісчыкам у інстаграме, што даўно марыла стварыць уласны брэнд адзення — і нарэшце вырашыла зрабіць гэта разам з мамай. Кажа, хочуць ствараць стылёвую вопратку для жанчын любога ўзросту.

Святлана Глеб ідэю падтрымала. Назву брэнду далі французскую — Le Chik («шык»). Цяпер жанчыны закупляюць тканіну ды фурнітуру. Першая рэч ужо адшыта — гэта пінжак. Менавіта ён і першым з'явіцца ў продажы.

На Святлане Глеб той самы першы пінжак

На будучыню абяцаюць дастаўку вопраткі брэнду па Беларусі і Расіі.

За некалькі дзён на акаўнт брэнда ўжо падпісалася 10 тысяч чалавек.

Цікава, што свой брэнд адзення даўно мае жонка экс-футбаліста Вячаслава Глеба, брата Аляксандра. Таму канкурыраваць прыйдзецца са сваячкай — блогеркай Вольгай Глеб і яе дзецішчам Moshe.

Чытайце таксама:

Уладальніца беларускага брэнду жаночага адзення Moshe здзівілася шалёным цэнам канкурэнтаў

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі

Беларускі брэнд прадае чэпчыкі і пінжакі з пупырыстага поліэтылену

Каментары да артыкула