Што будзе з беларусамі, якія паспеюць да закрыцця мяжы з Польшчай прайсці кантроль толькі ў адзін бок?
З ночы 12 верасня Польшча цалкам закрывае мяжу з Беларуссю. Узнікае пытанне: што будзе з тымі беларусамі, якія ўжо прайшлі беларускі кантроль, але не трапілі на польскі бок? Адказ на яго даведалася Tochka.by.
Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак
Прэс-сакратар Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі растлумачыў, што беларускія памежнікі будуць прапускаць транспарт у бок Польшчы да апошняга. Чарга рэзка павялічылася, але хуткасць праходжання залежыць і ад польскіх службаў.
«Прапускная здольнасць выкарыстання легкавых транспартных сродкаў зніжаная фактычна да 50%, прапускная здольнасць у дачыненні да рэгулярных аўтобусаў складае прыкладна 2 аўтобусы ў гадзіну», — расказаў ён пра хуткасць польскага боку.
Бычкоўскі падкрэсліў: сітуацыі, калі людзі застануцца «паміж дзвюма краінамі», не будзе, бо нейтральнай тэрыторыі няма. Калі палякі не прымуць падарожнікаў, яны могуць вярнуцца назад у Беларусь, прайшоўшы ўсе неабходныя кантрольныя працэдуры.
Беларускі бок гатовы да таго, што пасля закрыцця польскіх пунктаў прапуску нагрузка ўзрасце на іншых напрамках. Але шмат што залежыць ад «бутэлькавага рыльца», якое цяпер стварае польскі бок.
Закрыццё мяжы Польшча патлумачыла пытаннямі бяспекі. Прычына — сумесныя вучэнні Беларусі і Расіі «Захад-2025». З чацвярга на пятніцу будуць закрытыя аўтадарожныя пункты «Брэст — Цярэспаль» і «Казловічы — Кукурыкі», а таксама некалькі чыгуначных: у Гродне, Бераставіцы, Свіслачы і Брэсце. Калі іх адкрыюць зноў, польскія ўлады паведамяць пазней.
Чытайце таксама:
МЗС Расіі запатрабавала ад Польшчы не закрываць мяжу з Беларуссю і намякнула на наступствы
Беларускія мытнікі ўзмацнілі працу зменаў на польскай мяжы
Што робіцца раніцай чацвярга з выездам з Беларусі?
Што будзе з аўтобуснымі турамі ў Еўропу пасля закрыцця мяжы з Польшчай