БЕЛ Ł РУС

Літоўскія памежнікі: Статкевіч вярнуўся ў Беларусь

11.09.2025 / 19:33

Nashaniva.com

Адзін з вызваленых беларускім рэжымам зняволеных адмовіўся пераходзіць мяжу ў Літву, пацвердзілі LRT у Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы. Гэты чалавек — Мікола Статкевіч. Літоўскія памежнікі зафіксавалі, што ён з нейтральнай зоны пайшоў назад углыб тэрыторыі Беларусі.

Мікола Статкевіч у нейтральнай зоне на мяжы

«Ён знаходзіўся на тым баку і ў Літву не пераходзіў, спробаў перасячы мяжу не было. Цяпер яго ўжо няма, бо ён пайшоў углыб пункта», — сказаў прадстаўнік Памежнай службы Гедрус Мішуціс.

Ён таксама абвергнуў інфармацыю, якая з'яўлялася ў сацсетках, што такіх беларускіх зняволеных, якія адмовіліся пераходзіць у Літву, было больш. Сярод такіх, у прыватнасці, называліся імёны Уладзіміра Мацкевіча, Генадзя Фядыніча і Максіма Вінярскага.

На пытанне, ці пайшоў Статкевіч назад па ўласнай волі, Гедрус Мішуціс адзначыў, што яго суправаджалі некалькі беларускіх службоўцаў, але ішоў ён сам.

Чытайце таксама:

Вызвалілі Міколу Статкевіча

Мікола Статкевіч адмаўляецца пакідаць Беларусь

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ

Статкевіч зноў з'явіўся на камеры, ён па-ранейшаму ў нейтральнай зоне на мяжы ФОТА

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў

Каментары да артыкула