БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя падрабязнасці пра затрыманне беларускага шпіёна ў Польшчы

10.09.2025 / 17:35

Nashaniva.com

Агентства ўнутранай бяспекі Польшчы паведаміла, што 9 верасня яго супрацоўнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі Уладзіслава Н., які займаўся разведвальнай дзейнасцю на тэрыторыі Польшчы і Венгрыі. Затрыманне, як сцвярджаецца стала вынікам доўгай аперацыі, якую польская спецслужба праводзіла сумесна са спецслужбамі Чэхіі, Венгрыі, Румыніі і Малдовы.

Фота: ABW

10 верасня пракуратура выставіла Уладзіславу Н. абвінавачванне па артыкуле 130 §1 Крымінальнага кодэксу Польшчы — удзел у дзейнасці замежнай разведкі супраць Рэспублікі Польшча. Таксама Варшаўскі раённы суд прыняў рашэнне аб часовым арышце мужчыны на 3 месяцы.

Расследаванне вядзецца пад кіраўніцтвам Мазавецкага аддзела Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры.

Таксама 9 верасня на просьбу кіраўніка Агенцтва ўнутранай бяспекі Міністэрства замежных спраў Польшчы адклікала акрэдытацыю аднаго з дыпламатаў пасольства Беларусі ў Варшаве і папрасіла яго пакінуць краіну. Дыпламат, як сцвярджаецца, меў дачыненне да разведвальнай дзейнасці на польскай тэрыторыі. Падкрэсліваецца, што адкліканне акрэдытацыі непасрэдна звязанае з затрыманнем грамадзяніна Беларусі.

Чытайце таксама:

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў

Стала вядома імя беларускага дыпламата ў Чэхіі, які мог мець дачыненне да шпіёнскай сеткі

У выкрытую ў Еўропе шпіёнскую сетку ўваходзіў таксіст-беларус з Польшчы

Малдова высылае супрацоўніка беларускага пасольства

У Еўропе выкрылі беларускую шпіёнскую сетку. Арыштавалі былога кіраўніка малдаўскай контрразведкі

Стала вядома імя былога малдаўскага спецслужбіста, якога затрымалі за шпіянаж на карысць Беларусі

Каментары да артыкула