БЕЛ Ł РУС

Аўтахаўс браў у людзей машыны для продажу, а грошы забіраў сабе

10.09.2025 / 16:8

Nashaniva.com

Мінская міліцыя правярае дзейнасць аднаго з аўтахаўсаў пасля зваротаў кліентаў. Людзі па афіцыйных дамовах перадавалі свае аўтамабілі фірме для продажу, але ў выніку не атрымалі ні машын, ні грошай.

Фота ілюстрацыйнае

Ужо высветлена, што амаль усе ўзятыя ў людзей машыны ўжо былі рэалізаваныя за мяжой. Па гэтых фактах праводзяцца аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Па стане на гэты момант у органы ўнутраных спраў звярнуліся каля 40 пацярпелых. Паводле папярэдніх ацэнак, агульная сума нанесенай шкоды перавышае адзін мільён даляраў.

Міліцыя заклікае ўсіх, хто трапіў у падобную сітуацыю, звяртацца ў свой раённы аддзел унутраных спраў або тэлефанаваць па нумары 102.

Чытайце таксама:

Фразы, якія выдаюць тэлефонных махляроў, раскрыла міліцыя

Фірма з Казахстана падманула на токенах 1600 беларусаў

З'явіўся новы траян, які крадзе даныя банкаўскіх картаў

Каментары да артыкула