БЕЛ Ł РУС

Джазавую спявачку і кіраўніцу вакальнай студыі асудзілі па палітычным артыкуле

11.09.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Сярод вучняў Веранікі Яноўскай — лаўрэаты міжнародных і беларускіх фестываляў.

Вераніка Яноўская. Фота з яе старонкі ў сацсетках

Вераніцы Яноўскай з Мінска 40 гадоў. Жанчына замужам, гадуе двух непаўналетніх дзяцей.

У 2004-м Вераніка скончыла Мінскую дзяржаўную музычную вучэльню імя Глінкі. У 2009-м — Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі з адзнакай.

Вераніка спявае ў стылі джаз. З 2011 па 2017 гады яна выкладала ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя Глінкі. А ў 2014-м годзе адкрыла ўласную мастацкую школу пад назвай «Артвакал» і стала сузаснавальніцай ансамблю «Па-Дзея».

Вераніка Яноўская. Фота з яе старонкі ў фэйсбуку

Сярод яе вучняў — лаўрэаты і дыпламанты міжнародных і беларускіх фестываляў, студэнты музычных навучальных устаноў не толькі Беларусі, але і краін Еўрасаюза і ЗША.

Яна запрошаны выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Вераніку Яноўскую рэгулярна запрашаюць у журы розных міжнародных конкурсаў.

Жанчыну асудзілі ў сярэдзіне 2025 года. Вераніцы Яноўскай прысудзілі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах.

Чытайце таксама:

21-гадовую студэнтку іняза кінулі ў калонію за ўдзел ў школе лідарства

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым

Каментары да артыкула