БЕЛ Ł РУС

Памёр акцёр Аляксандр Лаўрыновіч

9.09.2025 / 23:27

Nashaniva.com

Памёр беларускі акцёр Аляксандр Лаўрыновіч, адзін з найстарэйшых артыстаў Гомельскага абласнога драматычнага тэатра. Пра яго смерць паведамілі на сайце тэатра. Яму было 82 гады.

Аляксандр Лаўрыновіч. Фота: gomeldrama.by

Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1968 годзе ён прыйшоў у Гомельскі драмтэатр і прысвяціў яму амаль 60 гадоў. На сцэне сыграў дзясяткі роляў, у апошні час выходзіў у спектаклях «Незамужняя жанчына», «Дрэвы паміраюць стоячы», «Ваша сястра і палонніца», «Забыць? Герастрат…», «Візіт старой дамы», «Ляцяць жураўлі», «Бульвар Сансет». Часта іграў разам з жонкай — народнай артысткай Беларусі Людмілай Корхавай.

Аляксандр Лаўрынавіч таксама зняўся ў кіно — яго можна ўбачыць у адным з эпізодаў вядомага расійскага серыяла «Каменская», які здымаўся ў Беларусі.

Развітанне з артыстам адбудзецца 10 верасня з 10:00 да 11:00 у фае Гомельскага драмтэатра, адпяванне пройдзе ў 11:30 у саборы Пятра і Паўла.

Чытайце таксама:

Памёр музыка Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis

Памёр Юрый Конышка

Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»

Каментары да артыкула