Мерц заклікаў Еўропу скарэктаваць свае інтарэсы без ілжывай настальгіі
Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што імперскія амбіцыі Уладзіміра Пуціна выходзяць далёка за межы Украіны і што канфлікт там — толькі пачатак. Ён заклікаў еўрапейскіх саюзнікаў перагледзець свае прыярытэты і шукаць новых партнёраў ва ўмовах змененых адносін з ЗША, піша The Moscow Times.
Фрыдрых Мерц. Фота: Manon Cruz/Pool via AP
«Мы ў Еўропе павінны скарэктаваць свае інтарэсы — без ілжывай настальгіі», — падкрэсліў Мерц.
Хоць ЗША застаюцца важным саюзнікам, Вашынгтон цяпер ставіць супрацоўніцтва ў залежнасць ад канкрэтных інтарэсаў і ўмоў, адзначыў канцлер.
Прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен падтрымала яго меркаванне, называючы Пуціна «драпежнікам», які не спыніцца на Украіне. Паводле яе, расійскія пасярэднікі гадамі праводзяць гібрыдныя і кібератакі, выкарыстоўваюць мігрантаў як інструмент ціску, таму Еўропа павінна браць на сябе большую адказнасць за сваю абарону. Яна таксама адзначыла запуск плана ЕС па развіцці абароннай прамысловасці на суму 800 мільярдаў еўра.
Сігналам сур’ёзнасці пагрозы сталі канкрэтныя меры: у Францыі ўлады далі распараджэнні ўсім бальніцам падрыхтавацца да сцэнару «вялікага сутыкнення» да сакавіка 2026 года, уключаючы магчымасць масавага прыёму параненых вайскоўцаў з Францыі і краін-саюзніц.
Генсак НАТА Марк Рутэ раней папярэдзіў, што Расія можа быць гатовая напасці на альянс на працягу пяці гадоў. Разведка Даніі прагназуе яшчэ больш песімістычны сцэнарый: лакальны канфлікт з суседняй краінай магчымы ўжо цягам паўгода, а праз 2—3 гады Масква зможа пагражаць адной або некалькім краінам НАТА.
У гэты ж час Расія актыўна нарошчвае вайсковую інфраструктуру на межах з Фінляндыяй і балтыйскімі краінамі, ствараючы новыя базы і склады для тэхнікі і ўзбраення.
Чытайце таксама:
Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў
Мерц: У Пуціна няма падстаў для спынення вайны ці заключэння мірнай дамовы з Украінай
Мерц: Расія спыніць канфлікт ва Украіне, толькі калі яе прымусяць
Мерц: Мы ўжо знаходзімся ў канфлікце з Расіяй, Пуцін лезе ўсюды