БЕЛ Ł РУС

У Мінпрацы расказалі, як будуць прымаць моўныя экзамены ў мігрантаў

8.09.2025 / 20:10

Nashaniva.com

Першая намесніца міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Таццяна Астрэйка растлумачыла, якія патрабаванні будуць выстаўляцца да працоўных мігрантаў у рамках новага экзамену па веданні дзяржаўнай мовы.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле рашэння ўрада, усе мігранты, якія збіраюцца працаваць па пэўных прафесіях і пасадах, павінны здаць гэты экзамен перад заключэннем працоўнай дамовы.

Экзамен будзе праводзіцца ў пісьмовай форме і будзе займаць 30 хвілін. Тэст можна будзе пераздаваць неабмежаваную колькасць разоў, пакуль не атрымаецца станоўчы вынік. Няма абмежаванняў і на інтэрвалы паміж спробамі. Аднак пакуль экзамен не здадзены, заключаць працоўную дамову па 11 пазначаных прафесіях забаронена.

Тэсты будуць праходзіць двойчы на месяц — 15-га і ў апошні дзень месяца. Месца здачы экзамену выбіраецца ў залежнасці ад зручнасці працадаўцы і мігранта.

Таксама падкрэсліваецца, што патрабаванні па веданні дзяржаўнай мовы не распаўсюджваюцца на грамадзян краін ЕАЭС — Расіі, Арменіі, Кыргызстана і Казахстана. Для тых, хто хоча атрымаць падрабязную інфармацыю пра экзамен, Міністэрства працы рэкамендуе звярнуцца на партал дзяржаўнай службы занятасці.

Чытайце таксама:

Урад вызначыў парадак праверкі ведання дзяржаўнай мовы мігрантамі

У Пакістане ўжо набіраюць ахвотных працаваць у Беларусі

Пакістан абяцае адпраўляць у Беларусь толькі найлепшыя кадры

Каментары да артыкула