БЕЛ Ł РУС

У Белавежскай пушчы знайшлі грыб, раней невядомы навуцы

8.09.2025 / 15:58

Nashaniva.com

У Белавежскай пушчы навукоўцы знайшлі новы для сусветнай навукі від міксаміцэтаў, ці слізевікоў — Lycogala persicum. Раней паведамлялася пра знаходку віду, які быў невядомы толькі ў Беларусі, а цяпер адкрыты ўжо зусім новы арганізм і для ўсяго свету, піша прэс-служба Белавежскай пушчы.

Фота: npbp.by

Матэрыялы для даследавання сабраў беларускі міколаг Яўген Мароз у Белавежскай пушчы, Нарачанскім нацыянальным парку і Бярэзінскім біясферным запаведніку. Сумесная праца вучоных з Беларусі, Германіі, Латвіі, Расіі і ЗША пацвердзіла, што гэта сапраўды новы від міксаміцэтаў.

Фота: npbp.by

Поўная назва віды ўключае прозвішча і беларускага даследчыка: Lycogala persicum Leontyev, J. Kluša, E. Moroz, Millican & Ishchenko. Сам жа від зарэгістраваны ў міжнароднай базе MycoBank пад нумарам 857826.

Чытайце таксама:

У Белавежскай пушчы знайшлі рэдкі вайсковы грыб

У Белавежскай пушчы знайшлі папараць, якая хаваецца пад зямлёй

У Белавежскай пушчы знайшлі новы для Беларусі від грыба

У Белавежскай пушчы з'явіліся незвычайныя «ледзяныя валасы». Што гэта такое?

Вельмі дзіўны грыб вырас у Белавежскай пушчы

Каментары да артыкула