У Мінску самакатчык спатыкнуўся на ляжачым паліцэйскім і ўрэзаўся ў прыпаркаваную машыну ВІДЭА
У Мінску ноччу 6 верасня здарыўся кур’ёзны выпадак. Каля дома №62 на вуліцы Янкі Лучыны двое мужчын ехалі на электрасамакатах. Адзін з іх наехаў на ляжачага паліцэйскага, страціў раўнавагу і ўрэзаўся ў прыпаркаваны аўтамабіль.
Скрыншот з відэа
Другі самакатчык, пачуўшы грукат і агледзеўшыся, таксама не ўтрымаўся і паваліўся.
Відэа здарэння журналістам «Анлайнер» перадаў знаёмы ўладальніка пашкоджанага аўто. Паводле яго слоў, пашкоджанні невялікія, таму гаспадар машыны не стаў звяртацца ў міліцыю.
Чытайце таксама:
Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху
У Мінску ДАІ ганялася за падлеткамі на электрасамакатах
Пешаход спрабаваў зачапіць нагой самакатчыка. Той з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся — ужо з сябрамі