БЕЛ Ł РУС

Лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі стаў палітолаг-прапагандыст Вадзім Баравік

6.09.2025 / 23:18

Nashaniva.com

На галоўнай сцэне Дня беларускага пісьменства ў Лідзе назвалі пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2025 года — галоўнай узнагароды для праўладных пісьменнікаў і публіцыстаў.

Прэмія «Найлепшы твор паэзіі» прысуджаная Мікалаю Ждановічу за зборнік вершаў «Свечка».

У намінацыі «Найлепшы твор драматургіі» перамогу атрымала Улада Собалева з кнігай «Аватары театра».

У намінацыі «Літаратурная крытыка і літаратуразнаўства» ўзнагароджаны Аляксандр Бярозка за публікацыі ў часопісе «Полымя».

Кніга Мікалая Чарняўскага «Акадэмія… на колах» прызнана найлепшым творам для дзяцей і падлеткаў.

Узнагароду ў намінацыі «Найлепшы дэбют» атрымаў вядомы як праўладны палітолаг, часты ўдзельнік прапагандысцкіх ток-шоу Вадзім Баравік за зборнік вершаў «Иду по Минску». Паводле слоў самога аўтара, «гэта і лірыка, і сацыяльная паэзія пра прыроду і нашу сталіцу».

Вадзім Баравік

Пераможцам у намінацыі «Найлепшы твор публіцыстыкі» за кнігу «Буйничское поле. Остаться и умереть…» стаў Мікалай Барысенка. 

Як паведамляецца, сёлета на конкурс паступіла больш за 70 заявак.

Чытайце таксама:

З хросным ходам і феерверкамі. Поўная праграма Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

Муралы, інтэрактыўныя лаўкі і рыцары. Як Ліда пераўтвараецца да Дня беларускага пісьменства

У Лідзе да Дня беларускага пісьменства з'явіліся лаўкі-пазлы

У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства правядуць у Касцюковічах

Каментары да артыкула