Памёр музыка Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis
6 верасня пайшоў з жыцця Алег Тумашоў, колішні вакаліст гурта Ulis.
Алег Тумашоў. Фота Уладзіміра Парфянка
Пра смерць Алега Тумашова паведаміў у сацсетках паэт, былы ўдзельнік гурта Ulis і аўтар ягоных тэкстаў Фелікс Аксёнцаў.
Злева направа: Алег Тумашоў, Сяржук Краўчанка, Сяржук Кныш, Фелікс Аксёнцаў, Слава Корань. 29 красавіка 1993 года. Фота — Уладзімір Парфянок
Тумашоў спяваў у гурце ў 1991-1994 гадах, ягоны голас гучыць у славутым альбоме «Танцы на даху».
Чытайце таксама:
Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Зачарованая мая» і «Фантазёр»