Больш за палову беларускіх турыстаў ездзяць парамі
Беларускі сэрвіс браніравання TravelHub падзяліўся свежымі данымі пра тое, як сёння падарожнічаюць карыстальнікі гэтай платформы.
Фота ілюстрацыйнае
Большасць падарожнікаў — пары: яны складаюць 55% усіх карыстальнікаў. Рамантычныя паездкі застаюцца самым папулярным фарматам, асабліва на Мальдывы, у Тайланд, на Балі і кітайскі востраў Хайнань.
Сямейныя падарожжы займаюць 30% — гэта сем’і з дзецьмі, якія аддаюць перавагу бяспечным і камфортным маршрутам з насычанай праграмай. Папулярныя напрамкі: Грузія, Турцыя, Егіпет і Хайнань.
Сола-падарожнікі складаюць каля 10% карыстальнікаў. Яны шукаюць самастойныя маршруты, культурныя адкрыцці і асабістыя ўражанні. Найчасцей абіраюць Італію, Іспанію, Францыю, Кітай і В’етнам.
Менш за 5% падарожнікаў падарожнічаюць групамі з трох і больш чалавек, што паказвае рост цікавасці да індывідуальных і камерных фарматаў адпачынку.
Чытайце таксама:
Беларускі турыст знік на Эльбрусе
Беларуска хацела адпачыць у Турцыі, але зрабіла памылку з самага пачатку
У дзіцячай тургрупы з Беларусі на адпачынку ў Італіі скралі пашпарты
У Італіі турыстам забаранілі будаваць пясочныя замкі. Увялі і іншыя абмежаванні