БЕЛ Ł РУС

У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства правядуць у Касцюковічах

6.09.2025 / 17:31

Nashaniva.com

Пра намер правесці ў 2026 годзе Дзень беларускага пісьменства ў горадзе Касцюковічы Магілёўскай вобласці 5 верасня паведаміў намеснік міністра інфармацыі Дзмітрый Язерскі.

Каля краязнаўчага музея ў Касцюковічах

Чыноўнік адзначыў, што сёлета ўпершыню ў рамках свята Міністэрства інфармацыі арганізавала прэс-тур. Такую практыку ведамства выкарыстоўвала і раней, але на Дні пісьменства ў Лідзе гэта зроблена ўпершыню. Язерскі падкрэсліў, што менавіта ўдзельнікі могуць найлепшым чынам перадаць уражанні ад мерапрыемства, таму прэс-туры будуць ладзіцца і далей.

«У наступным годзе Магілёўская вобласць будзе прымаць фестываль. Ён пройдзе ў Касцюковічах. Гэта выдатны населены пункт на мяжы з Расіяй. Выходзім на новы ўзровень. Фестываль павінен прырастаць кожны раз, вязучы з чарговай фестывальнай сталіцы нешта новае. Вось з Ліды мы павязем прэс-тур», — сказаў Язерскі.

Чытайце таксама:

З хросным ходам і феерверкамі. Поўная праграма Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

Муралы, інтэрактыўныя лаўкі і рыцары. Як Ліда пераўтвараецца да Дня беларускага пісьменства

У Лідзе да Дня беларускага пісьменства з'явіліся лаўкі-пазлы

«Ад прадзедаў спакон вякоў». У Лідзе з'явіўся мурал з Янкам Купалам

Каментары да артыкула