БЕЛ Ł РУС

21-гадовую студэнтку іняза кінулі ў калонію за ўдзел ў школе лідарства

6.09.2025 / 8:37

Nashaniva.com

Аліну Шаўцову палічылі ўдзельніцай экстрэмісцкага фарміравання.

Аліна Шаўцова. Тут і далей — фота з сацыяльных сетак

Аліне Шаўцовай 21 год. Яна мінчанка. У школе ўдзельнічала ў алімпіядах па хіміі. Паступіла ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

Дзяўчына цікавіцца фатаграфіяй і мастацтвам. Таксама любіць падарожнічаць па Беларусі.

Аліну ўнеслі ў спіс удзельнікаў «экстрэмісцкага фарміравання «Школа лідарства для жанчынаў» у канцы верасня 2024 года. Гэта адукацыйны праект для беларускіх студэнтак, які дапамагае ім развіць лідарскія якасці.

Невядома, калі затрымалі Аліну, у чым менавіта яе абвінавацілі і што яна рэальна рабіла. Яе асудзілі па ч. 1 арт. 361-1 КК — «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання». Дзяўчыне пагражала да пяці гадоў хіміі або ад трох да сямі гадоў калоніі.

Падобна, што яна цяпер за кратамі. Аліна не анлайн у сацсетках, яе акаўнт у тэлеграме выдалілі.

Чытайце таксама:

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Маладой дзяўчыне з Баранавіч прысудзілі калонію за ўдзел у раённым чаце. Яе тэлеграм быў неабароненым

Каментары да артыкула