БЕЛ Ł РУС

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

5.09.2025 / 23:7

Nashaniva.com

Украіна пачне атрымліваць амерыканскія крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку, але ў вельмі невялікай колькасці. Першая партыя складзе ўсяго 10 ракет. Масавая ж пастаўка, паводле падпісаных дакументаў, адбудзецца толькі ў наступным годзе, паведамляе выданне Aviationweek.

Фота: Army Recognition

Да канца кастрычніка 2026 года плануецца дастаўка 840 модуляў ERAM, вырабленых кампаніямі CoAspire і Zone 5 Technologies.

У жніўні ЗША зацвердзілі продаж Украіне да 3350 ракет ERAM, якія запускаюцца з амерыканскіх самалётаў F-16. Але асаблівасць гэтых ракет у тым, што для іх запуску можна выкарыстоўваць і савецкія МіГ-29, што робіць іх вельмі каштоўнымі для УСУ.

Ракета ERAM важыць каля 227 кг, мае адносна невялікую баявую частку, мае дальнабойнасць да 400 км і развівае хуткасць каля 0,6 Маха. Як адзначае былы намеснік начальніка Генштабу УСУ Ігар Раманенка, гэтыя ракеты вельмі эфектыўныя для ўдару па аператыўных тылах праціўніка, на адлегласць да 200 км і больш.

У ЗША ракета ERAM стала адным з першых прадуктаў новай стратэгіі «хуткіх закупак»: публікацыя тэндару адбылася ў жніўні мінулага года, а першыя пастаўкі пачнуцца ўжо праз год. Звычайна гэта працэс расцягваецца на большы тэрмін.

Чытайце таксама:

ЗША прададуць Украіне 3350 дальнабойных ракет ERAM

ЗША зацвердзілі продаж Украіне 3 тысяч дальнабойных ракет ERAM

Трамп разглядае магчымасць выкарыстання для гарантый Украіне амерыканскіх ПВК

Як выглядае самая дасканалая лінія абароны ў Еўропе, якую Польшча будуе на мяжы з Беларуссю

Каментары да артыкула