БЕЛ Ł РУС

Польшча працягнула дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

5.09.2025 / 17:25

Nashaniva.com

Пра рашэнне працягнуць дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Новы тэрмін дзейнасці зоны — з 6 верасня па 4 снежня.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Ansgar Haase picture alliance via Getty Images

Буферная зона прызначаная для абароны дзяржаўнай мяжы і супрацьдзеяння кантрабандзе, у прыватнасці для стрымлівання нелегальнай міграцыі. Яна была ўведзеная ў чэрвені мінулага года, з таго часу тэрмін яе дзеяння неаднаразова падаўжалі.

Зона ахоплівае ўчастак мяжы даўжынёй 60,67 кіламетра, які знаходзіцца пад кантролем памежных атрадаў у Нараўцы, Белавежы, Дубічах Царкоўных і Чарэмшы. На адной частцы (44,55 км) зона сягае ўглыб Польшчы на 200 метраў, а на іншай (16,12 км) — на два кіламетры. Прысутнасць у зоне без спецыяльнага дазволу забароненая.

Чытайце таксама:

Еўрапейскія лідары абмяркоўваюць стварэнне 40-кіламетровай буфернай зоны на тэрыторыі Украіны

Польшча падоўжыла дзеянне буфернай зоны на мяжы з Беларуссю

Пуцін загадаў стварыць на мяжы з Украінай «буферную зону»

Каментары да артыкула