МЗС Польшчы: Затрыманне паляка ў Лепелі можа быць правакацыяй
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Рафал Басацкі ў тэлевізійным эфіры паведаміў, што інфармацыя пра затрыманне паляка Гжэгажа Гавела беларускім КДБ цяпер правяраецца. Ён падкрэсліў, што гэта можа быць правакацыя альбо сфальсіфікаваная гісторыя.
Гжэгаж Гавел. Скрыншот з відэа
Басацкі адзначыў, што Польшча і краіны NATO з трывогай назіраюць за вучэннямі «Захад-2025», дзе адпрацоўваюцца розныя маштабныя сцэнары.
Паводле яго слоў, беларускія ўлады ўжо неаднаразова выкарыстоўвалі правакацыі ў адносінах да Польшчы, таму і цяпер неабходна спакойна ацаніць сітуацыю.
Дыпламат нагадаў таксама, што нядаўна спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа генерал Келаг наведаў не толькі Маскву, але і Мінск. Гэта, паводле Басацкага, можа сведчыць пра спробы наладзіць пэўны дыялог. Аднак калі на гэтым фоне адбываюцца такія інцыдэнты, то «гэта дрэнны сігнал».
Чытайце таксама:
У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»
Прапагандысты заявілі пра затрыманне ў Лепелі «польскага шпіёна»
Як выглядае самая дасканалая лінія абароны ў Еўропе, якую Польшча будуе на мяжы з Беларуссю