БЕЛ Ł РУС

Генсак НАТА: Эканоміка Расіі не большая за эканоміку Тэхаса, не трэба баяцца

4.09.2025 / 17:5

Nashaniva.com

Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ на абаронным саміце Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS) у Празе заявіў, што не варта ўспрымаць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна «занадта сур’ёзна». Паводле яго, эканоміка Расіі «не большая за Тэхас», а Пуцін — проста «губернатар Тэхаса».

Марк Рутэ. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

Ён заклікаў не пераацэньваць магутнасць Расіі і не надаваць Пуціну звышнатуральнага статусу.

«Нам трэба спыніць рабіць Пуціна магутным — ён губернатар Тэхаса, не больш. Давайце не будзем успрымаць яго занадта сур'ёзна», — цытуе Рутэ Politico.

Паводле даных Расстату, ВУП Расіі ў 2024 годзе склаў каля $1,978 трыльёна. Эканоміка ж Тэхаса па даных Бюро эканамічнага аналізу ЗША, дасягнула $2,709 трыльёна, то-бок была на 37% большай за расійскую. Пры гэтым Тэхас у год вырас на 4,9%, а Расія — на 4,3%.

Тэхас — другі па велічыні эканамічны штат ЗША пасля Каліфорніі, чый ВУП у $4,103 трыльёна амаль удвая перавышае ВУП Расіі і апярэджвае эканомікі Японіі, Індыі і Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Патрэбы НАТА мяняюць эканоміку Еўропы. Але еўрапейскай абаронцы не хапае шэрагу крытычна важных прадуктаў

За два гады Еўропа ў шэсць разоў нарасціла вытворчасць боепрыпасаў

Мерц змог пераканаць Трампа пры дапамозе «дыпламатыі чэкавых кніжак»

Каментары да артыкула