БЕЛ Ł РУС

У Лісабоне сышоў з рэек папулярны фунікулёр, тры чалавекі загінулі

3.09.2025 / 22:3

Nashaniva.com

У Лісабоне здарылася сур’ёзная аварыя з фунікулёрам «Глорыя», які з’яўляецца адным з папулярных турыстычных аб’ектаў горада. Адзін з вагончыкаў сышоў з рэек і з вялікай сілай урэзаўся ў будынак. 

Фунікулёр «Глорыя» ў 2024 годзе. Фота: Horacio Villalobos#Corbis/Corbis via Getty Images

Паводле розных крыніц, загінулі як мінімум тры чалавекі, каля дваццаці атрымалі траўмы, трое з іх у цяжкім стане былі шпіталізаваныя.

Сведкі расказалі, што фунікулёр перад ударам раптоўна страціў кіраванне. Паводле інфармацыі выдання Observador са спасылкай на ратавальнікаў, прычынай аварыі стаў абарваны трос у канструкцыі фунікулёра. Апошняе тэхнічнае абслугоўванне аб’екта праводзілася ў верасні 2024 года.

Аварыйная служба працягвае расследаванне інцыдэнту і працуе над высвятленнем усіх абставінаў трагедыі.

Чытайце таксама:

«Я перакінуў дзяцей за борт». Як затануў «Адмірал Нахімаў», пры катастрофе якога загінулі тры беларусы

«Ніхто не зразумеў, куды ехаць». Першая аварыя на алмазнай развязцы ў Мінску выклікала спрэчкі сярод кіроўцаў

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Каментары да артыкула