Жыхара Хойнікаў злавілі на крадзяжы абразоў
62-гадовая гамяльчанка звярнулася ў міліцыю — з яе дома зніклі старажытныя абразы. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку хутка знайшлі і затрымалі 32-гадовага жыхара Хойнікаў.
Скрышот з відэа
Мужчына загадзя ведаў, што ў гаспадароў ёсць каштоўныя рэчы. Уначы ён зламаў замок на дзвярах, пранік у дом і вынес пяць абразоў, якія потым паспрабаваў прадаць.
Усе выкрадзеныя прадметы ўжо канфіскаваныя і накіраваныя на экспертызу.
Супраць затрыманага заведзеная крымінальная справа за крадзеж з пранікненнем у жыллё. Раней ён ужо меў праблемы з законам за падобныя злачынствы.
Чытайце таксама:
У Мінску мужчына скраў з касцёла мікрафоны дзеля куфля піва. А потым вярнуў іх — але ў іншы касцёл.
Работнік мінскай СТА таемна з'ездзіў на чужой машыне ў Брэст па запчасткі. Усё выявілася выпадкова
Незнаёмы папрасіў мінчука памяняць еўра, але даў расійскія рублі