БЕЛ Ł РУС

Родныя зніклага Котава не атрымалі адказу ад уладаў Турцыі

3.09.2025 / 10:16

Nashaniva.com

Жонка Котава паведаміла Радыё Свабода, што не атрымала ніякіх адказаў ад турэцкіх органаў, якія займаюцца пошукамі. Пра мужа яна цяпер не мае ніякіх навінаў — «ні добрых, ні дрэнных».

Фота: Радыё Свабода

Былы беларускі чыноўнік, а пазней апазіцыянер, актывіст Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Анатоль Котаў прыбыў у аэрапорт Стамбула з Варшавы а 13:49 21 жніўня і ў той жа дзень вылецеў у турэцкі горад Трабзон, дзе пакінуў краіну праз марскі памежны пераход у порце а 18:35, паведаміла турэцкае інфармагенцтва IHA.

На працягу дня ён быў на сувязі з роднымі і калегамі, але пасля 21:30 па польскім часе (22:30 па турэцкім) перастаў выходзіць на сувязь.

Раней, паводле крыніцы DW у турэцкай паліцыі, стала вядома, што Анатоль Котаў 21 жніўня пакінуў порт Трабзона на прыватнай яхце і накіраваўся ў расійскі Сочы. Гэта адбылося ў той самы дзень, калі ён прыляцеў у Турцыю з Польшчы.

Чытайце таксама:

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Паліцыя Стамбула патлумачыла, чаму пакуль не шукае Котава

Анатоль Котаў адплыў з Трабзона ў Сочы на яхце

Жонка Котава падала заяву ў пракуратуру Польшчы і наняла адвакатаў для пошуку мужа

Каментары да артыкула