БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне падалі пазоў у суд аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату

2.09.2025 / 22:59

Nashaniva.com

Ва Украіне Дзяржаўная служба па этнапалітыцы і свабодзе сумлення (ДСЭСС) падала ў суд пазоў аб ліквідацыі Кіеўскай мітраполіі Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП). Пра гэта 2 верасня паведаміў кіраўнік службы Віктар Яленскі.

Маскоўскі патрыярх Кірыл і кіеўскі мітрапаліт Ануфрый

ДСЭСС дзейнічае паводле закону «Аб абароне канстытуцыйнага ладу ў сферы дзейнасці рэлігійных арганізацый». Калі ёсць звесткі пра магчымую сувязь рэлігійнай арганізацыі з Рускай праваслаўнай царквой (РПЦ), служба праводзіць ацэнку і адпаведнае расследаванне.

Праверка паказала, што УПЦ МП дагэтуль з’яўляецца часткай РПЦ. Таму мітраполіі было выстаўлена чатыры патрабаванні:

На выкананне патрабаванняў быў адведзены тэрмін да канца жніўня 2025 года. Але, паводле слоў Віктара Яленскага, замест супрацоўніцтва мітраполія даслала супярэчлівы ліст, таму справу накіравалі ў суд.

Калі суд прыме рашэнне на карысць ДСЭСС, Кіеўская мітраполія страціць статус юрыдычнай асобы, але асобныя прыходы змогуць дзейнічаць аўтаномна і захаваць незалежнасць.

28 жніўня ДСЭСС афіцыйна прызнала Кіеўскую мітраполію УПЦ МП афіліяванай з РПЦ, дзейнасць якой у Украіне забароненая. У самой мітраполіі заявілі, што не згодныя з гэтым рашэннем, бо інфармацыя была атрыманая з дакументаў з Расіі, а не са статута УПЦ МП.

Чытайце таксама:

УПЦ Маскоўскага патрыярхату далі месяц на разрыў адносін з Масквой

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя

У самым вялікім праваслаўным храме Украіны пабіліся вернікі дзвюх цэркваў

Зяленскі падпісаў закон аб забароне УПЦ Маскоўскага патрыярхату

Вярхоўная Рада афіцыйна забараніла РПЦ. Што будзе далей з УПЦ?

Каментары да артыкула