БЕЛ Ł РУС

З сакавіка Польшча адмовіла ў міжнароднай абароне амаль тысячы іншаземцаў

2.09.2025 / 19:48

Nashaniva.com

З сакавіка 2025 года ў Польшчы амаль тысяча іншаземцаў атрымала адмоўныя рашэнні па пытаннях міжнароднай абароны. Пераважна гэта грамадзяне Украіны, піша Most.

Фота: Most

Украінцы з’яўляюцца найбуйнейшай групай просьбітаў абароны ў Польшчы. Яны спасылаюцца на вайну і магчымую мабілізацыю, аднак польскае Упраўленне па справах іншаземцаў адзначае, што страх перад мабілізацыяй не з’яўляецца падставай для міжнароднай абароны.

У першыя шэсць месяцаў 2025 года адмовы атрымалі 500 украінцаў, 130 расіян і 70 беларусаў. Адміністрацыя падкрэслівае, што ўсе справы ацэньваюцца індывідуальна, але колькасць адмоў, верагодна, будзе расці.

Нядаўняе вета прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага на закон аб дапамозе грамадзянам Украіны не пазбаўляе іх права знаходзіцца ў Польшчы легальна, бо дзейнічае рашэнне Рады ЕС аб часовай абароне ўцекачоў ад вайны да 4 сакавіка 2027 года.

Чытайце таксама:

Калі беларус хутка не атрымае дазвол на жыхарства ў Польшчы, яго жонку і дачку могуць адправіць у Германію

У Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся з «ілжывага транзіту»

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону

За паўгода колькасць беларусаў, якія атрымалі міжнародную абарону ў Польшчы, павялічылася на тысячу

Каментары да артыкула