Віталь Лісаковіч стаў футбалістам славенскага «Цэле»
27-гадовы беларускі футбаліст перайшоў у славенскі клуб «Цэле» з аднайменнага горада на правах свабоднага агента. Пагадненне разлічана да канца 2026 года, піша «Трыбуна».
Віталь Лісаковіч
У трэнерскім штабе гэтага клуба працуе беларус Іван Маеўскі.
Пасля 7 тураў «Цэле» займае першае месца ў чэмпіянаце, маючы ў актыве 21 бал. Таксама сёлета славенцы будуць выступаць у Лізе канферэнцый.
Гулец нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Віталь Лісаковіч пачынаў сваю кар'еру ў салігорскім «Шахцёры», пасля ў 2018-2019 гадах гуляў у некалькіх харвацкіх клубах, з 2020 года — у Расіі. Апошні клуб, за які ён гуляў перад пераходам у «Цэле» — калінінградская «Балтыка».
Чытайце таксама:
18-гадовы беларускі футбаліст можа перайсці ў чэмпіянат Грэцыі