У Еўракамісіі расказалі, калі чакаецца новае пашырэнне Еўрасаюза
Чарнагорыя можа стаць 28-м членам ЕС у 2028 годзе, а Албанія — крыху пазней, але яшчэ пры кадэнцыі цяперашняй Еўракамісіі. Пра гэта паведаміла еўракамісарка па пытаннях пашырэння Марта Кос на прэс-канферэнцыі ў Капенгагене, піша «Еўрапейская праўда».
Горад Ціват у Чарнагорыі. Фота: AP / Risto Bozovic
Чарнагорыя адкрыла ўсе кластары перамоў, і тэхнічна яны могуць скончыцца да канца наступнага года; з улікам расцягвання ратыфікацыі пагадненняў на 1—2 гады ўся працэдура дазволіць краіне ўступіць у ЕС у 2028 годзе.
Албаніі застаецца адкрыць яшчэ два кластары, а калі ўсё з імі пойдзе па плане, то перамовы могуць быць завершаныя да канца 2027 года, што дазволіць краіне стаць членам ЕС яшчэ пры цяперашняй Еўракамісіі.
Паводле апытанняў, пашырэнне ЕС цяпер падтрымліваюць 56% грамадзян Еўрасаюза. Марта Кос таксама адзначыла, што на нефармальнай сустрэчы міністраў у Капенгагене абмяркоўвалі шляхі прасоўвання перамоў, нягледзячы на двухбаковыя занепакоенасці некаторых краін.
Чытайце таксама:
Каго прымуць у ЕС у найбліжэйшыя гады?
Грузію не запрасілі на сустрэчу міністраў ЕС з краінамі-кандыдатамі на сяброўства
Крэмль назваў уступленне Украіны ў Еўрасаюз яе суверэнным правам
Трамп пераканаў Орбана не перашкаджаць уступленню Украіны ў ЕC — СМІ