БЕЛ Ł РУС

Падатковая на Брэстчыне зрабіла рэйд па прыбіральнях

2.09.2025 / 17:15

Nashaniva.com

У Брэсцкай вобласці сетка платных прыбіральняў схавала ад падаткаў больш за 150 тысяч рублёў наяўнай выручкі, паведамляе прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.

Праверка паказала, што гэтыя грошы ішлі на «канвертныя» заробкі. Акрамя таго, уладальнік бізнэсу займаўся продажам страхавых полісаў для выезду ў ЕС ад імя замежнай страхавой кампаніі — такая дзейнасць у Беларусі забароненая. Прыбытак ад яе склаў больш за 200 тысяч рублёў.

У выніку шэсць касіраў і сам прадпрымальнік прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнні прыёму наяўных. Таксама распачаты працэс за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Бізнэсу пагражае штраф да 500 базавых велічынь і канфіскацыя нелегальнага прыбытку.

@brestnovosti1 Туалеты на Брестчине накрыла налоговая #брестновости#брест #белорусы #новостибеларуси #брестскаяобласть ♬ Criminals - F.O.O.L

У МПЗ нагадалі, што адказнасць не вызваляе ад неабходнасці выплаціць падаткі з утойванай выручкі, у тым ліку з «шэрых» заробкаў.

Чытайце таксама:

З'явіўся новы від махлярства. Тэлефануюць ад імя сартавальнага цэнтра «Белпошты»

Цана на шашлык у Полацку здзівіла сацсеткі

«Гектар прыносіць каля $20 000». Буяковы фермер расказаў, як можна зарабіць на ягадах у Беларусі

Каментары да артыкула