За лета на беларускай мяжы выявілі больш за сотню выпадкаў выкарыстання праблемных дакументаў
Дзяржпагранкамітэт паведаміў, што за лета гэтага года пры перасячэнні мяжы ягоныя супрацоўнікі выявілі больш за сотню выпадкаў з праблемнымі дакументамі.
У 65 чалавек аказаліся пратэрмінаваныя пашпарты ці яны не абнавілі дакументы пасля змены прозвішча.
43 чалавекі спрабавалі праехаць з пашкоджанымі фотаздымкамі або з неразборлівай пячаткай у дакументах.
Яшчэ ў шасці выпадках пашпарты былі ў дрэнным стане ці без патрэбных старонак.
14 чалавек увогуле прыйшлі на мяжу без дакументаў, якія даюць права яе перасякаць.
А сем чалавек затрымалі з падробленымі пашпартамі.
Чытайце таксама:
Як беларусам запаўняць анкету, неабходную для паездкі ў Латвію ці транзітам праз яе
Пасольства Беларусі ў Варшаве стала прымаць дакументы толькі па запісе. Чаканне — каля 10 месяцаў