БЕЛ Ł РУС

«Такое ж пошлае і дурное». У Латушкі адказалі на новае відэа Вольгі Карпушонак

1.09.2025 / 21:11

Nashaniva.com

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, якім кіруе Павел Латушка, у сувязі з публікацыяй дэлегаткай Каардынацыйнай рады Вольгай Карпушонак новага відэа выдала заяву, назваўшы гэта «мэтанакіраванай спецыяльнай інфармацыйнай аперацыяй КДБ Беларусі, накіраванай на дыскрэдытацыю кіраўніка НАУ Паўла Латушкі».

Павел Латушка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Можам выказаць здагадку, што гэта відэа запісана загадзя, паколькі яно не ўтрымлівае ніводнага факту, ніводнага доказу і не адказвае ні на адзін наш контраргумент», — заяўляюць паплечнікі Паўла Латушкі.

Таксама ніякіх фактаў і доказаў жанчына, як сцвярджаецца не прыводзіць, калі гаворыць пра ціск з боку ўладаў Польшчы і Украіны, а таксама з боку незалежных СМІ і некаторых калегаў, але і ў гэтым выпадку не прыводзіць ніякіх фактаў і доказаў. Пры гэтым вельмі цікава даведацца, «якія СМІ з пункту гледжання Вольгі Карпушонак з'яўляюцца «па-сапраўднаму незалежнымі».

«Сцвярджэнне Вольгі Карпушонак «вы забываліся пра сваю бяспеку» сведчыць пра тое, што яе сапраўды варта было баяцца. Таму ёй і было прапанавана прайсці паліграф, пасля чаго яна спыніла сваё валанцёрства ў НАУ», — адказвае НАУ на пагрозы Карпушонак.

А напрыканцы канстатуе:

«Вушы рэжыму тырчаць за кожным тэзісам Вольгі Карпушонак. Усё гэта — працяг гісторыі пра «падпальшчыка» — такое ж пошлае і дурное».

Чытайце таксама:

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Дзе ж сама дэлегатка КР Карпушонак, якая абвінаваціла Латушку?

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла

Латушка абвяргае абвінавачанні ў харасмэнце ад дэлегаткі КР Карпушонак

Каментары да артыкула