БЕЛ Ł РУС

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

1.09.2025 / 20:14

Nashaniva.com

На відэа выглядае, нібыта жанчына агучвае завучаны або надыктаваны тэкст. Відэа яна, падобна, запісала ў Іспаніі, але не зразумела, калі.

Скрыншот з відэа

У запісаным паўтарахвілінным відэа Вольга Карпушонак жаліцца, што пасля запісання папярэдняга сутыкнулася з ціскам з боку СМІ і «асобных калег». Прытым ціск гэты ідзе і з Польшчы, і з Украіны. 

Жанчына сцвярджае, што мае неаспрэчныя доказы сказанаму раней, бо «вы былі настолькі ўпэўненыя ў сваёй беспакаранасці, што забываліся пра бяспеку». І калі пагрозы будуць працягвацца, то яна тады перадасць гэтыя матэрыялы «па-сапраўднаму незалежным СМІ». Ад гэтых матэрыялаў «будзе кепска ўсім». 

Пасля гэтага яна перайшла да пагрозаў непасрэдна Паўлу Латушку, сказаўшы, што тое, што яна хоча абнародаваць, яму «вельмі не спадабаецца». 

У тэкставым каментары да відэа Карпушонак заяўляе:

«З Украіны я паехала па ўласным жаданні, ніякай дэпартацыі не было і быць не магло, паліграф ва Украіне я прайшла паспяхова яшчэ ў 2022 годзе. Я ніколі не адмаўлялася ад праходжання паліграфа ў НАУ, больш за тое, сама выступала з такой ініцыятывай. Аднак яго праходжанне мне так і не арганізавалі, усё засталося толькі на словах.

З НАУ я пайшла ў сувязі з дамаганнямі з боку Латушкі. Смешна назіраць, як Павел адмаўляе толькі сумесны паход у рэстаран, але не ўсё астатняе мной сказанае».

Чытайце таксама:

Беларускі псіхіятр: Паліграф з 100 хлусаў не выявіць двух. А семярых тых, хто кажа праўду, абвінаваціць у хлусні — і гэта па аптымістычных ацэнках

Дзе ж сама дэлегатка КР Карпушонак, якая абвінаваціла Латушку?

«Яе дзеянні інспіраваныя спецслужбамі». Павел Латушка даў жывы эфір і адказаў на абвінавачванні Вольгі Карпушонак у дамаганнях

«Не веру, што гэта піша яна». Таццяна Мартынава сцвярджае, што Карпушонак таксама знікла

Пры Латушку кругласутачна знаходзіцца прылада, якая можа вылічыць яго месцазнаходжанне з дакладнасцю да метра

Латушка абвяргае абвінавачанні ў харасмэнце ад дэлегаткі КР Карпушонак

Каментары да артыкула