БЕЛ Ł РУС

Падазраваны ў забойстве Парубія прызнаўся ў злачынстве і расказаў пра кантакты з Расіяй

1.09.2025 / 19:39

Nashaniva.com

Украінская служба «Радыё Свабода» са спасылкай на свае крыніцы ў праваахоўных органах паведаміла, што падазраваны ў забойстве экс-спікера Вярхоўнай Рады Андрэя Парубія прызнаўся ў злачынстве падчас першых допытаў. Ён таксама расказаў пра свае кантакты з прадстаўнікамі Расіі.

Падазраваны адразу пасля затрымання

Па словах затрыманага, 52-гадовага жыхара Львова, у 2023 годзе на Бахмуцкім кірунку без вестак знік ягоны сын, які служыў ва УСУ. Пасля гэтага мужчына пачаў сачыць за расійскімі сацсеткамі, каб атрымаць хоць нейкія звесткі, і так выйшаў на сувязь з расійскім бокам. Яму нібыта паведамілі, што сын загінуў, а ў размовах апраўдвалі дзеянні Расіі, ускладаючы адказнасць за вайну на ўкраінскіх палітыкаў.

Падазраваны паведаміў, што казаў расійскім кантактам пра сваё жыццё ў Львове і згадваў, што бачыў Парубія «неаднаразова». З цягам часу ён пачаў рыхтавацца да нападу: здабыў зброю, купіў ровар і шлем, а таксама аформіў падробленыя дакументы, каб набыць аўтамабіль для сачэння за палітыкам.

Журналісты адзначаюць, што гэтыя паказанні прагучалі на пачатковых этапах следства і цяпер правяраюцца. Паводле звестак іншых СМІ, расіяне маглі выкарыстаць асабістую трагедыю мужчыны і нібыта прапанавалі вярнуць цела сына ў абмен на забойства вядомага ўкраінскага палітыка.

Чытайце таксама:

Затрыманы па справе забойства Андрэя Парубія — 52-гадовы жыхар Львова

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія

Затрымалі падазраванага ў забойстве Андрэя Парубія

Фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія

У Андрэя Парубія стрэлілі восем разоў

У Львове забілі экс-старшыню Вярхоўнай Рады і каменданта Майдану Андрэя Парубія

Каментары да артыкула