БЕЛ Ł РУС

Роберт Фіца злётае ў Кітай да Пуціна, а пасля сустрэнецца з Зяленскім

1.09.2025 / 19:10

Nashaniva.com

Прэм’ер-міністр Славакіі Роберт Фіца паведаміў, што на гэтым тыдні сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Пра гэта ён заявіў у відэазвароце, апублікаваным у фэйсбуку, піша «Еўрапейская праўда».

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца. Фота: AP Photo/Darko Vojinovic

Паводле слоў Роберта Фіца, спачатку ён наведае Кітай, дзе мае правесці перамовы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, які знаходзіцца там з афіцыйным візітам. Пасля вяртання з Пекіна ў чацвер вечарам Фіца плануе паехаць на ўсход Славакіі, дзе ў пятніцу адбудзецца двухбаковая сустрэча з украінскім лідарам.

Дэталі перамоў пакуль не агучваюцца, а сама сустрэча раней не анансавалася. Калі яна сапраўды адбудзецца, то гэта будзе першая асабістая сустрэча Фіцы і Зяленскага з моманту вяртання славацкага прэм’ера да ўлады ў 2023 годзе. Да гэтага адносіны паміж Браціславай і Кіевам былі напружаныя з-за візітаў Фіцы ў Маскву і яго кантактаў з Пуціным.

Акрамя таго, 9 мая Фіца быў адзіным лідарам краін Еўрасаюза, які прысутнічаў на ўрачыстасцях у Маскве па запрашэнні Пуціна. Таксама там прысутнічаў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч. 

Чытайце таксама:

Фіцa параўнаў Украіну з травой падчас сэксу сланоў — МЗС Украіны адрэагавала

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы

«Камусьці тут трэба даць тры аплявухі». Фіца выказаўся пра падлетка, які не паціснуў руку прэзідэнту Славакіі

Фіца прапанаваў Зяленскаму сустрэцца і абмеркаваць транзіт газу. Той адказаў лаканічна

«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны». Славацкі прэм'ер пагардліва выказаўся пра Зяленскага і ўкраінцаў

Каментары да артыкула