БЕЛ Ł РУС

У слуцкай школе прэм'ера Турчына слухала вельмі сумная пчала ВІДЭА

1.09.2025 / 16:53

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр 1 верасня прыехаў у Слуцк адкрываць новую пачатковую школу. Але галоўным героем свята стаў не ён.

Скрыншот відэа

У Слуцку 1 верасня адкрывалі новую пачатковую школу-сад. У яе адначасова змогуць хадзіць амаль 500 дзяцей. На лінейку ў новую школу прыехаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Ён выступіў перад дзецьмі, бацькамі і педагогамі з традыцыйнай па форме і змесце афіцыйнай прамовай. У гэты момант за спінай Турчына стаялі чыноўнікі і кіраўніцтва школы. Але не толькі яны. Трохі вышэй на прыступках прэм'ера слухала вельмі сумная пчала.

Зыходзячы з эмблемы, пчала — гэта сімвал школы-сада. Таму на лінейцы дзяцей забаўляў і маскот. Але то ці сонца занадта ўжо пякло, то ці прамова Турчына навейвала невясёлыя думкі, але выгляд у пчолкі быў сумны.

Чытайце таксама:

На лінейку ў «Мінск-Свеце» прыйшло столькі людзей, што бацькі стаялі за плотам. Але людзі абураны, што не ўсе класы паклікалі

«Указ прыняты, а як гэта павінна працаваць, прыдумай сам». Што думаюць настаўнікі пра забарону мабільнікаў у школах

Сёння ў школы пайшлі 1 мільён 50 тысяч вучняў

Каментары да артыкула