Польскія байкеры, якім пасля акцыі памяці забаранілі ўезд у Расію, наведалі Курапаты
«Мы хочам, каб памяць аб ахвярах Панараў, Катыні, Курапатаў і ўсіх месцаў пакарання ніколі не згасала».
Польскія байкеры з асацыяцыі «Люблю Польшчу» (Stowarzyszenie Kocham Polskę) у Курапатах. Фота: фэйсбук
Польскія байкеры з асацыяцыі «Люблю Польшчу» (Stowarzyszenie Kocham Polskę) 30 жніўня наведалі Курапаты, каб аддаць даніну памяці загінулым ахвярам савецкага тэрору.
«Гэта быў момант глыбокай задуменнасці і разважанняў. Мы хочам, каб памяць аб ахвярах Панараў, Катыні, Курапатаў і ўсіх месцаў пакарання ніколі не згасала. Гэта не проста даніна памяці загінулым — гэта таксама абавязацельства перад будучымі пакаленнямі, каб гістарычная праўда заўсёды была жывая», — напісалі яны ў сацсетках.
Раней польскія байкеры правялі акцыю памяці ў Расіі ля мемарыяла «Меднае» пад Цвер'ю (там пахавана больш за шэсць тысяч польскіх вайскоўцаў, расстраляных у СССР у 1940 годзе). Пасля гэтага ім забаранілі ўезд у Расію. На байкераў склалі пратаколы аб парушэнні міграцыйнага заканадаўства.
Расійская прапаганда назвала іх акцыю ў Цверы правакацыяй і заявіла, што байкеры «скандавалі антырасейскія лозунгі і пакінулі пасля сябе нацыяналістычныя надпісы». Удзельнікаў акцыі яны выдавалі за неанацыстаў.
Чытайце таксама:
Каля Мінска знікла шыльда пра Курапаты
37 гадоў таму адбылося першае шэсце ў Курапаты
Зянковіч пра скандальны рэстаран «Паедзем паядзім»: Гэта адно з найлепшых месцаў у горадзе