БЕЛ Ł РУС

Мерц: Расія спыніць канфлікт ва Украіне, толькі калі яе прымусяць

31.08.2025 / 14:25

Nashaniva.com

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што канфлікт ва Украіне скончыцца толькі ў тым выпадку, калі Расію прымусяць да гэтага эканамічныя прычыны. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв’ю Sky News.

Фрыдрых Мерц. Фота: Emmanuele Contini / NurPhoto via Getty Images

«Гэта не спыніцца, пакуль мы разам не забяспечым, каб Расія — прынамсі з эканамічных прычын, а магчыма, і з ваенных — больш не магла працягваць гэтую вайну», — сказаў Мерц.

Ён дадаў, што апошнія тыдні суправаджаліся спробамі мірнага ўрэгулявання, але з расійскага боку, паводле яго слоў, застаецца «агрэсіўны падыход».

Раней канцлер Германіі заявіў, што краіна знаходзіцца ў стане канфлікту з Расіяй. Паводле яго, гэта звязана са штодзённымі паведамленнямі пра расійскія атакі на інфраструктуру Германіі і спробамі паўплываць на грамадскую думку ФРГ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула