БЕЛ Ł РУС

Трамп параўнаў Пуціна і Зяленскага з дзецьмі на пляцоўцы

30.08.2025 / 21:47

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не ўпэўнены ў перспектывах двухбаковай сустрэчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Аднак трохбаковая сустрэча з удзелам ЗША ўсё ж такі адбудзецца, выказаў ён упэўненасць у інтэрв'ю выданню Daily Caller.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP

«Трохбаковая адбудзецца. Што тычыцца двухбаковай, то я не ведаю, але трохбаковая адбудзецца. Але, ведаеце, часам людзі да гэтага не гатовыя», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Пасля чаго параўнаў Зяленскага і Пуціна з «дзецьмі на пляцоўцы».

«Я выкарыстоўваю аналогію. У вас ёсць дзіця, а на пляцоўцы ёсць яшчэ адно дзіця, і яны ненавідзяць адзін аднаго, пачынаюць махаць рукамі, махаць і махаць, і вы хочаце, каб яны спыніліся, а яны працягваюць. Праз некаторы час яны з радасцю спыняюцца. Вы разумееце гэта? Гэта амаль так. Часам яны павінны трохі пабіцца, перш чым вы зможаце прымусіць іх спыніцца», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Чытайце таксама:

Трамп разглядае магчымасць выкарыстання для гарантый Украіне амерыканскіх ПВК

Пуцін пасля сустрэчы з Трампам едзе ў Кітай святкаваць перамогу

Ярмак у ЗША: Пасадзіце Расію за стол перамоваў — і Украіна пераможа

«Бачыць канфлікт праз прызму спецыяліста па нерухомасці». Перамоўны падыход Стыва Уіткафа у многіх выклікае непрыманне

Каментары да артыкула