БЕЛ Ł РУС

У пераддажыначным Заслаўі загаварыў па-расейску Сымон Будны ФОТАФАКТ

30.08.2025 / 16:25

Nashaniva.com

Мінскія абласныя Дажынкі сёлета пройдуць у Заслаўі, і горад да гэтага, як вядзецца ў Беларусі, актыўна рыхтуецца. У прыватнасці, у ім правялі археалагічныя раскопкі і знеслі частку гістарычнай забудовы. Акрамя таго, да свята падрыхтавалі 10 гарадскіх муралаў.

Скрыншот з відэа АНТ

На адным з гэтых муралаў, як вынікае з сюжэту тэлеканала АНТ, выяўлены асветнік і друкар XVI стагоддзя Сымон Будны, а побач з ягонай умоўнай выявай прыведзеная цытата: «Нет таких книг, у которых нельзя было чему-нибудь научиться».

Такім чынам, Будны

«нечакана загаварыў на чужой для сябе расейскай мове (пішу менавіта так, каб адрозніць ад мовы рускай, то бок старабеларускай), якая з'явіцца ў тых мясцінах, дзе ён жыў, толькі праз 200 гадоў пасля яго смерці», — іранізуе аўтар тэлеграм-канала «Спадчына».

Чытайце таксама:

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава

У Заслаўі працягваюць зносіць дамы на цэнтральнай вуліцы. У некаторых яшчэ жывуць людзі

У Заслаўі знеслі да Дажынак карчму і краму, якія раней лічыліся помнікамі архітэктуры

Археолагі пачалі раскопкі на Заслаўскім замку. У планах — выявіць вялікую браму

Археолагі раскапалі падземны ход у Заслаўскім замку

Каментары да артыкула