БЕЛ Ł РУС

Беларускіх біятланістаў не пусцяць на Алімпіяду нават у нейтральным статусе

28.08.2025 / 15:58

Nashaniva.com

Міжнародны саюз біятланістаў (IBU) апублікаваў спіс краін, якія атрымалі квоты на ўдзел у Зімовых Алімпійскіх гульнях — 2026 у італьянскіх Мілане і Карціна д'Ампеца. 

Біятланіст Антон Смольскі, срэбраны прызёр Алімпіяды-2022 у Пекіне. Фота: НАК Беларусі

Асноўныя месцы былі размеркаваныя паводле вынікаў Кубка нацый: ад 6 квот для лідараў да 4 — для камандаў з 11-га па 20-е месца. Усяго ўжо размеркаваныя 186 з 210 месцаў. Яшчэ 24 месцы будуць вызначаныя індывідуальна ў студзені 2026 года.

Беларусаў у гэтым спісе няма, бо яны, як і расіяне, апошнія гады з-за санкцый не ўдзельнічалі ў міжнародных спаборніцтвах пад эгідай IBU. Правілы гэтай міжнароднай федэрацыі не прадугледжваюць і ўдзелу нейтральных атлетаў.

Гэта значыць, што спартсмены з Беларусі і Расіі, якіх МАК дапускае на Гульні толькі без дзяржаўнай сімволікі, не змогуць стартаваць ні ў Кубку свету, ні на самай Алімпіядзе.

Такім чынам, беларускі біятлон застаецца ў поўнай ізаляцыі, як і ад пачатку вайны ва Украіне, калі міжнародныя федэрацыі масава забаранілі ўдзел у спаборніцтвах атлетаў з Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка сакрэтна вызваліў «фірму» сына ад падаткаў». Belpol выпусціў расследванне пра Прэзідэнцкі спартыўны клуб

МАК заклікаў дапусціць беларускіх біятланістаў і лыжнікаў да міжнародных спаборніцтваў

Вяртанне беларускіх біятланістаў на міжнародныя спаборніцтвы зараз нават не разглядаецца

Старэйшы сын Надзеі Скардзіна пачаў займацца біятлонам ФОТА

Каментары да артыкула